Запрасіце ёлку ў госці

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаве з 20 снежня распачаў работу ёлачны базар. Каля магазіна “Венера” па вуліцы Савецкай лясныя прыгажуні чакаюць сваіх пакупнікоў.

Пераднавагодні продаж абавязковага атрыбута Новага года – хвойных дрэў арганізаваў Дзятлаўскі лясгас.

Як расказалі прадаўцы навагодніх прыгажунь, некаторыя гараджане купілі ёлку ўжо ў першы дзень працы ёлачнага базара, аднак больш пакупнікоў чакаюць на бліжэйшых выхадных. Па пакупкі запрашаюцца аматары жывога іглічнага водара і прыроднай прыгажосці навагодняга дрэва.

Цэны на ёлкі залежаць ад яе вышыні: дрэўца да метра можна купіць ад 8 рублёў, ад 1 да 2 метраў – ад 9 рублёў, ад 2 да 3 метраў – ад 12 рублёў, больш высокія прыгажуні будуць каштаваць пакупнікам да 25 рублёў і больш.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ