Пры набліжэнні моцнага ветру шчыльна зачыніце дзверы, вокны, паддашкавыя (вентыляцыйныя) люкі, папярэдзьце суседзяў і не выпускайце на вуліцу дзяцей.
Прыбярыце з дахаў, лоджый,балконаў прадметы і рэчы, якія ветрам можа скінуць уніз і траўмаваць людзей. Патушыце агонь у печах.
Калі ўраган застаў вас на вуліцы, паспрабуйце схавацца ў найбліжэйшым будынку або падвале. Рухайцеся па магчымасці бокам да ветру, прыкрываючы твар ад пяску і бруду, не губляйце з выгляду арыенціры, абыходзьце хісткія будынкі і канструкцыі, трымайцеся далей ад дрэваў і ліній электраперадач. Машыны стаўце ў гараж або паркуйце далей ад дрэваў і слаба ўмацаваных канструкцый. Уладальнікам прыватных дамоў варта своечасова абрэзваць сухое галлё. Каб пазбегнуць падтапленняў, праверце стан вадасцёкавых трубаў, а таксама падрыхтуйце адводныя каналы для дажджавой вады.
Дзмітрый БОБIН,
Інспектар Дзятлаўскага РАНС