Багаты на шматгадовы вопыт і народныя традыцыі раённы сельскагаспадарчы кірмаш “Кірмаш гудзе – продаж ідзе!” размясціўся на цэнтральным базары раённага цэнтра і запрасіў за пакупкамі дбайных гаспадароў.

Ужо каторы год запар цэнтральны базар горада Дзятлава традыцыйна збірае кіраўнікоў і працаўнікоў раённых сельгасарганізацый, гаспадароў уласных аграсядзіб, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, і пераўтвараецца ў гандлёвую пляцоўку, галоўным таварам якога з’яўляецца агародніна і садавіна. Становіцца відавочным, што з кожным прыездам раённыя сельгасарганізацыі аналізуюць, вывучаюць попыт пакупнікоў і тым самым штогод пашыраюць асартымент прадукцыі.

Вось і сёлета сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя, вытворчыя прадпрыемствы, фермеры з Дзятлаўскага і суседніх раёнаў прадставілі шырокі выбар сельгаспрадукцыі і прадуктаў уласнай вытворчасці: мясных і малочных, кулінарных і кандытарскіх вырабаў, насення і саджанцаў, хімічных угнаенняў і сельгасінвентару.

Пакупнікі ў сваю чаргу маглі набыць па даступных цэнах збожжа, бульбу, цыбулю, моркву, буракі, яблыкі, зерне, камбікорм, садова-агародны інвентар, пладова-ягадныя культуры, а таксама мясную і малочную прадукцыю.

Cа зніжкай можна было набыць як сельскагаспадарчую прадукцыю, так і прадукцыю вытворчых прадпрыемстваў.

Шырокі асартымент уласнай вытворчасці прапанаваў пакупнікам Дзятлаўскі сыраробны завод. У павільёнах райспажыўтаварыства і ААТ “Слонімскі мясакамбінат” жадаючыя набывалі мяса і мясапрадукты.

Прадукт уласнай вытворчасці па даступнай цане рэалізаваў Рагозніцкі крухмальны завод.

Выбіраць, як кажуць, было з чаго, таму кожны жадаючы мог зрабіць неабходныя запасы на зіму. Асаблівым попытам карысталіся бульба і капуста. У дастатковай колькасці было сталовых буракоў, морквы, цыбулі. Хутка разышліся пшаніца, ячмень, авёс. Акрамя таго, пакупнікоў цікавілі мёд, журавіны, арэхі, спецыі. Шмат у гэтым годзе было прадаўцоў пладовых саджанцаў, якія прапаноўвалі разнастайныя гатункі яблынь, груш, вішань, чарэшань, вінаграда і абрыкосаў.

На цэнтральных пляцоўках размясціліся рамеснікі, падворкі раённых сельгасарганізацый, народных майстроў, выставы-продажы.

На кірмашы можна было цікава правесці час, паслухаць добрую музыку, паглядзець на выступленні мясцовых артыстаў і калектываў з суседніх раёнаў. Работнікамі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была падрыхтавана святочная тэатралізаваная праграма, канцэрт з удзелам лепшых самадзейных калектываў і выканаўцаў.

Яркае выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці “Любчанка” з Навагрудскага раёна пераўтварыла гандлёвую пляцоўку культурна-масавага мерапрыемства ў песенны карагод.

Тэатралізаваная канцэртная праграма, а таксама конкурсы на лепшае сельскагаспадарчае падвор’е, аўкцыёны і розыгрышы радавалі наведвальнікаў кірмашу ў гэты восеньскі дзень.

Дзятлаўчане не толькі актыўна куплялі разнастайную прадукцыю сельскагаспадарчых, прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў, але і пабывалі на самабытна аформленых выставах-падворках, якія дапамаглі стварыць сапраўднае свята. Ветлівыя гаспадары запрашалі ўсіх у госці, частавалі смачнымі блінамі, сырам, духмянымі каўбасамі і іншымі прысмакамі. Да гучнай музыкі, жартоўных песень, вясёлых жартаў застацца абыякавым і прайсці міма было проста немагчыма.

У час кірмашу праходзіў конкурс “Чым багаты, тым і рады” сярод гандлёвых арганізацый і КСУПаў раёна. Улічвалася крэатыўнае і арыгінальнае афармленне сельскагаспадарчых падворкаў, страваў і тэатралізаваных выступленняў.

У намінацыі “Лепшае тэматычнае падвор’е” перамогу і дыплом першай ступені атрымалі калектыў работнікаў ААТ “Граніт-Агра”,

дыпломам другой ступені ўзнагароджаны калектыў работнікаў КСУП “Слава працы”, дыплом трэцяй ступені ў работнікаў КСУП “Войневічы”.

У намінацыі “Лепшая страва з яблыкаў” перамогу атрымала КСУП “Жукоўшчына”; у намінацыі “Лепшая гандлёвая кропка” – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Віталі і ўзнагароджвалі пераможцаў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации