Прыярытэтная задача, якая стаіць перад работнікамі МНС на перыяд ацяпляльнага сезона, – гэта прафілактыка і папярэджанне пажараў і гібелі людзей з-за няспраўнага пячнога ацяплення і парушэння правілаў карыстання электрапрыборамі.
З гэтай мэтай на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў аграгарадку Дварэц прайшоў сельскі сход.
Да пачатку мерапрыемства жыхары сельсавета маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншыя рэчы, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.
Сход пачаўся з выступлення першага намесніка начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзіміра Кажалы, які расказаў, як не дапусціць вогненных трагедый. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і навучальнымі відэаролікамі.
Аб рабоце назіральнай камісіі расказала кіраўнік спраў Дварэцкага сельскага савета Ірына Ганчар.
Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, нагадала пра неабходнасць у домаўладаннях грамадзян аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які выратаваў ужо не адно чалавечае жыццё. Аб папярэджанні сямейнага дабрабыту і стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Алена Чайкоўская.
Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС