Лепш зрабіць прафілактыку. Абараняемся ад грыпу

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Любую хваробу лягчэй прадухіліць, чым лячыць. Асаблівую ўвагу трэба надаваць прафілактыцы.

Самы надзейны метад прафілактыкі грыпу– гэта вакцынацыя. Пасля ўвядзення вакцыны на працягу двух тыдняў выпрацоўваюцца спецыфічныя антыцелы, якія абараняюць арганізм ад захворвання на грып. Нават калі чалавек пасля і захварэе, то захворванне будзе працякаць у больш лёгкай форме.

На працягу некалькіх эпідэмічных сезонаў у Дзятлаўскім раёне лабараторна пацверджаны грып не рэгістраваўся.

У перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання варта прытрымлівацца наступных мер прафілактыкі:

прымайце вітаміны, антыаксідантныя комплексы;

увядзіце ў рацыён харчавання цыбулю, часнок, агародніну, садавіну;

прымайце супрацьвірусныя прэпараты, абавязкова пракансультуйцеся з доктарам;

выконвайце правілы асабістай гігіены, рэгулярна мыйце рукі з мылам;

пазбягайце месцаў масавага знаходжання людзей;

рэгулярна праветрывайце памяшканні і праводзьце вільгтную ўборку;

старайцеся пазбягаць хваляванняў і стрэсавых сітуацый.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,

Доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *