Асноўнымі прычынамі траўмавання чыгуначным транспартам з’яўляюцца няведанне і парушэнне правілаў бяспекі пры знаходжанні ў зоне чыгуначных пуцей, спешка і бесклапотнасць, нежаданне карыстацца пераходнымі мастамі, тунэлямі, часам хуліганства і гульні як на чыгуначных пуцях, так і побач з імі.

Лідская дыстанцыя пуці заклікае ўсіх быць уважлівымі, знаходзячыся паблізу аб’ектаў чыгуначнага транспарту. Не забывайце нагадваць элементарныя правілы паводзінаў дзецям:

– не стаяць блізка да края платформы пры набліжэнні цягніка;

– не забірацца пад вагоны;

– пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пераездамі;

– не гуляць паблізу чыгуначнага палатна;

– не выкарыстоўваць навушнікі і мабільныя тэлефоны, пераходзячы чыгуначныя пуці;

– не ездзіць на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;

– пры набліжэнні цягніка неабходна спыніцца, прапусціць яго і, упэўніўшыся ў адсутнасці рухомага састава па суседнім пуці, працягваць пераход.

Вікторыя БОЛАНДЗЬ,
інжынер Лідскай дыстанцыі пуці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации