Злоўжыванне спіртнымі напоямі, няякаснай алкагольнай прадукцыяй вядзе да развіцця розных захворванняў і нават да смерці.

Аднак запал асобнай катэгорыі грамадзян да алкаголю становіцца мацнейшы, чым забароны, і прадпрымальныя людзі на гэтым будуюць свой дабрабыт: рэалізоўваюць самагон, сурагат алкаголю.

Раённая міліцыя просіць дзятлаўчан паспрыяць у выяўленні асобаў, якія здзяйсняюць незаконны абарот спіртазмяшчальнай вадкасці, самагона. Інфармацыю можна паведаміць на “Гарачую лінію” АУС Дзятлаўскага райвыканкама па нумары 2-13-34 або 8-029-350-80-64, а таксама ва УУС Гродзенскага аблвыканкама па нумары 8-0152-79-73-33. Ананімнасць гарантуем.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации