Раённыя арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і савета ветэранаў наведалі дом сямейнага тыпу Шэлегаў, каб падарыць будучым першакласнікам школьны настрой.

Тры хлопчыкі з сям’і Шэлегаў сёлета ідуць у першы клас, для іх гэта значная і хвалюючая падзея.

Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк разам з валанцёрамі ўручылі дзецям наборы для першакласнікаў, а ў дадатак падарылі медалі “Першы раз у першы клас” і каляровыя расклады ўрокаў.

Старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко і сакратар савета ветэранаў Ядзвіга Гушча таксама перадалі хлопчыкам неабходныя канцылярскія прадметы, пажадалі будучым школьнікам добра вучыцца і не баяцца цяжкасцяў.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации