Іміджавы пакой – бяспека з дзяцінства

Здарэнні і бяспека

Сумеснымі намаганнямі раённага выканаўчага камітэта горада Дзятлава і Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адкрыўся іміджавы пакой бяспекі РАНС. Удзел у адкрыцці прынялі першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Кажала і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, а таксама інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС горада Дзятлава Дзмітрый Бобін.

Новы пакой усталяваўся на базе кінатэатра “Спадарожнік”. Першымі яго наведвальнікамі сталі юныя выхаванцы старэйшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці, а затым з цікаўнасцю разглядалі экспанаты, макеты, яркія каляровыя часопісы, кнігі, буклеты, лістоўкі, размалёўкі.

Новы пакой бяспекі абсталяваны сучаснымі метадычнымі дапаможнікамі, нагляднымі матэрыяламі па асновах жыццядзейнасці, макетамі пажарных машын. Тут жа размясціўся манекен з сапраўднай баявой формай ратаўніка, на фоне якога дзятва можа рабіць фотаздымкі і сэлфі.

Як адзначыў Дзмітрый Бобін, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна гэта першы іміджавы аб’ект РАНС, які ўкамплектаваны метадычнымі і гульнёвымі дапаможнікамі па накірунку асноваў бяспекі жыццядзейнасці. У ім сумесна  з работнікамі РАНС плануецца пастаянна праводзіць тэарытычныя і практычныя заняткі, урокі бяспекі, акцыі па навучанні дзяцей правільным і хуткім дзеянням у разнастайных надзвычайных сітуацыях. У далейшым іміджавы пакой будзе развівацца: плануецца набыць гульнёвы матацыкл, мэблевыя стэнды, развіваючыя гульні. Арганізатары спадзяюцца, што гэты аб’ект стане свайго роду метадычным дапаможнікам і для педагогаў установаў адукацыі, і для бацькоў.

Прымаючы ўдзел у конкурсах і гульнях, накіраваных на навучанне асновам бяспекі, дзеці ўжо з самага ранняга ўзросту змогуць даведацца і навучыцца, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, куды неабходна патэлефанаваць у выпадку яе ўзнікнення, і тым самым дапамагчы не толькі сабе, але і сябрам, людзям, якія жывуць побач.

Ратаўнікі чакаюць у госці дзяцей рознага ўзросту – ад зусім маленькіх дашкольнікаў да навучэнцаў пачатковых класаў, а таксама ўсіх жадаючых. Працаваць іміджавы пакой будзе кожны дзень па дзённым раскладзе кінатэатра “Спадарожнік”.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

Пятроўка не значыць галадоўка

Чаму небяспечна запускаць лор-хваробы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *