Дзясяты Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі” ўнясе важкі ўклад ва ўмацаванне даверу паміж краінамі. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні, якое Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам форуму.

Форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. “Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць і абараняць ад спробаў перагляду і фальсіфікацыі, — гаворыцца ў прывітанні. — У той страшнай вайне мы змаглі выстаяць, таму што былі разам. І сёння таксама павінны быць адзіныя ў шчырым імкненні да міру і ўзаемаразумення”.

“Сродкам масавай інфармацыі, усведамляючы сваю гістарычную адказнасць перад грамадствам, неабходна заняць у гэтых працэсах канструктыўную пазіцыю”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што гэты медыяфорум унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне даверу і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации