У час летніх канікулаў у дзяцей шмат вольнага часу. Часта яны застаюцца без нагляду дарослых і могуць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў пры неасцярожным абыходжанні з электрычным токам.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне яшчэ раз папярэджвае аб тым, што электрычная энергія адносіцца да крыніцаў павышанай небяспекі, таму неабходна памятаць правілы абыходжання з электрычным токам.

Забараняецца:

– узлазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы;

– самастойна рамантаваць электраправодку і электрапрыборы;

– пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы і люкі ў іх, рабіць пераключэнні і адключэнні;

– загрувашчваць пад’езды і падыходы да аб’ектаў электрасетак;

– накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы;

– рабіць звалкі ў ахоўных зонах электрасетак і паблізу іх;

– разводзіць агонь у ахоўных зонах электрасетак;

– рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы;

– запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў, у тым ліку і некіруемыя, у ахоўных зонах паветраных ліній і паблізу іх;

– разбіваць ізалятары на апорах, пасля чаго сама апора і паверхня зямлі ў радыусе 10 метраў аказваецца пад небяспечным “крокавым” напружаннем.

Да абарванага провада або які правіс нельга не толькі дакранацца, але і падыходзіць на адлегласць бліжэй за 10 метраў – гэта ўяўляе смяротную небяспеку.

У выпадку паражэння чалавека электрычным токам неадкладна выклікайце “хуткую дапамогу” і брыгаду электрасетак.

Пры выяўленні ўказаных парушэнняў просім паведамляць у Дзятлаўскі раён электрычных сетак па тэлефоне 2-10-36.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,

дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации