Летні патруль

Здарэнні і бяспека

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганды ведаў па бяспецы жыццядзейнасці, прыцягнення моладзі да аказання садзейнічання органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, ГА “БРСМ” і Дзятлаўскі аддзел па надзвычайных сітуацыях з чэрвеня па жнівень праводзяць сумесную акцыю “Летні патруль”.

Прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, АСВОДа, лясной гаспадаркі сумесна з моладзевымі атрадамі аховы правапарадку тэрытарыяльных камітэтаў ГА “БРСМ” праводзяць рэйды на месцах адпачынку насельніцтва каля берагоў вадаёмаў і рэк, маніторынгі абстаноўкі ў лясах і на тарфяніках з мэтай выяўлення фактаў парушэння пажарнай бяспекі і ачагоў узгарання. У ходзе рэйдаў з грамадзянамі праводзяцца інструктажы, раздаецца дадатковы наглядны матэрыял.
Асноўная задача акцыі – прыцягненне моладзі да папулярызацыі бяспечных умоваў жыццядзейнасці насельніцтва.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



1 комментарий по теме “Летні патруль

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *