З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праходзіць спецыяльная праграма “Мак”. У гэты перыяд увага супрацоўнікаў міліцыі скіраваныя на спыненне распаўсюджвання наркотыкаў расліннага паходжання.
У рамках праграмы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. У іх ліку – выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін, канфіскацыя з незаконнага абароту наркатычных сродкаў расліннага паходжання, правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва. Летам праваахоўнікі правядуць маніторынгі прыватных сектараў, падворкаў, садовых таварыстваў. Правапарушальнікі, на ўчастках якіх будуць знойдзены наркаўтрымліваючыя расліны, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 16.1 КоАП РБ. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 20 базавых велічыняў.
Калі ж наркаўтрымліваючыя расліны вырошчваюцца з мэтай збыту, парушальніку пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле 329 КК РБ. Так, пасеў або вырошчванне для збыту ці выраб наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, караюцца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асобаў, або асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328, 331 КК РБ, караюцца абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад трох да сямі гадоў. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой артыкула, учыненыя арганізаванай групай, караюцца пазбаўленнем волі ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Дарэчы, штогод рэгіструюцца факты вырастання маку і канапель на дачных участках, прыдамавых тэрыторыях. Нягледзячы на сур’ёзную прафілактычную работу, гаспадары па-ранейшаму спасылаюцца на няведанне закона, спрабуючы пазбегнуць адказнасці. Летась у рамках праграмы “Мак” у Дзятлаўскім раёне было знішчана 1 тона 165 кілаграмаў наркаўтрымліваючай сыравіны, на жыхароў Дзятлава і Дзятлаўскага раёна складзена 16 адміністрацыйных пратаколаў, выяўлена адно злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 328 КК РБ.
Міліцыя просіць жыхароў раёна, калі стане што-небудзь вядома пра асобаў, якія займаюцца вырошчваннем і (або) збытам наркаўтрымліваючых культур, іншых відаў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, ці пра асобаў, якія іх захоўваюць ці набываюць, не заставацца абыякавымі, а звяртацца ў дзяжурную часць па тэлефоне 102. Таксама можна тэлефанаваць у групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі на нумар 2-15-34.
Ананімнасць гарантавана.
Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС райвыканкама
Стоит почитать:
Не правакуйце пажар
4 класс пожарной опасности
Аграрии рассчитывают собрать в этом году урожай не хуже прошлогоднего