Завяршыўся першы этап акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, які праходзіў з 11 па 15 мая.
У гэты перыяд асаблівая ўвага была нададзена пытанню аб недапушчэнні пакідання малых дзяцей без нагляду. У час сустрэчы з ратаўнікамі бацькі атрымалі парады і рэкамендацыі, як абараніць і засцерагчы сваё дзіця ад надзвычайных сітуацый. Малодшыя ўдзельнікі акцыі азнаёміліся з эвакуацыйнымі знакамі, правіламі паводзін у натоўпе, дзеяннямі ў выпадку ўзнікнення пажару ў кінатэатры “Спадарожнік”.
Сем’і атрымалі ад ратаўнікоў сувеніры, дзіцячыя кнігі, размалёўкі і наклейкі.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Стоит почитать:
Детская шалость с огнем привела к пожару в Волковысском районе
В Новогрудском районе во дворе частного дома утонул 2-летний ребенок