Дзятлаўскае БелТІЗ на абласным конкурсе прадставіў Віталь Крэйдзіч

У актавай зале завода “Фільтр” горада Гродна прайшоў штогадовы конкурс-фестываль сярод інвалідаў па зроку “Сэрцам бачым, ствараем і здаравеем”. Гэта мерапрыемства скіравана на развіццё талентаў і здольнасцяў ва ўдзельнікаў арганізацыі.

Фестываль для невідушчых – падзея доўгачаканая і значная, бо найбольш эфектыўным спосабам сацыяльнай рэабілітацыі сярод непрацуючых інвалідаў па зроку з’яўляюцца менавіта мастацкая самадзейнасць, народная творчасць, фізічная культура і спорт. З задавальненнем у сёлетнім конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх пярвічных раённых арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Сустрэча чарговы раз пацвердзіла, што падобныя мерапрыемствы пашыраюць стасункі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць ім знаходзіць новых сяброў.

Арганізатары конкурсу для ўдзельнікаў і запрошаных падрыхтавалі сюрпрыз. На пачатку сустрэчы на сцэне выступілі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Тэмамі сёлетняга конкурсу-фестывалю былі “Лета” і “Беларуская спадчына”. Дзятлаўскую раённую арганізацыю ў Гродне прадстаўляў Віталь Крэйдзіч з беларускай песняй “Выйдзі, выйдзі, люба”.

Па выніках конкурсу артысты атрымалі памятныя прызы, дыпломы ўдзельнікаў і дыпломы лаўрэатаў. Віталь Крэйдзіч быў адзначаны дыпломам лаўрэата конкурсу-фестывалю “Сэрцам бачым, ствараем і здаравеем-2018”.

Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” шчыра дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу дырэктару Гезгалаўскага дома культуры Святлане Русак і дырэктару Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяне Нікіпорчык – за выдзелены для паездкі транспарт.

Святлана КРЭЙДЗІЧ,
старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”

Стоит почитать:

В. Крэйдзіч: «Каманда не падвяла»

Калі сябруем – не сумуем

Як гэта, чытаць і разглядваць малюнкі рукамі?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации