У храме Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве з’явіўся новы абраз Божай Маці “Усецарыца”.
Абраз пісалі спецыяльна ў Маскве для Дзятлаўскага храма, а арыгінал знаходзіцца на Святой гары Афон.
Прыхаджане храма прыклалі шмат намаганняў, каб гэты абраз з’явіўся на Дзятлаўскай зямлі, дапамогу ў гэтым ім аказаў знакаміты зямляк, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Таксама Міхаіл Сяргеевіч паспрыяў узвядзенню кіёта для новага абраза.
“Усецарыца” шануецца ва ўсім свеце, бо дапамагае вылечыцца ад цяжкіх хваробаў.
– Нашы храмы знаходзяцца каля бальніцы, і штодня міма праходзіць шмат людзей. Спадзяюся, яны будуць заходзіць у храм і маліцца перад гэтым абразам аб здароўі, – выказаў сваё меркаванне благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель.
Ён падзякаваў усім, хто прыняў удзел у напісанні і набыцці цудатворнага абраза.
Міхаілу Орду Іаан Кісель уручыў медаль “За старанную працу на славу Царквы Божай” якую перадаў Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі.
Юлія БАКУНОВІЧ
4 Комментарии
Это большая радость, что в нашем храме появилась такая икона.
Конечно, такие вещи — реликвия.
Орда хоть что-то для своей родины делает
Хорошая икона. Благодать