Моладзевы рэспубліканскі фестываль-выстава “Велікодны куліч” пройдзе на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ”.
Да 3 красавіка ўключна жадаючыя прыняць удзел у конкурсе “Велікодны куліч” могуць дастаўляць свае работы, у тым ліку калектыўныя і сямейныя, у Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе будзе ладзіцца выстава.
Арганізатары фестывалю вызначаць пераможцаў у чатырох намінацыях: лепшая Велікодная кампазіцыя, конкурс на лепшы куліч, творчы конкурс малюнкаў, фотаконкурс “Вялікдзень у нашым жыцці”. Пяць работ-пераможцаў прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе ў Гродне.
Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.
Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”
Стоит почитать:
Подведены итоги областного смотра-конкурса «Спасатели глазами детей»
У Дзятлаве праходзіць VI Адкрыты рэгіянальны конкурс беларускай творчасці «Лянок»
2 Комментарии
А на сайте газеты будете фотографии куличей размещать?
Обязательно. И не просто размещать, но и конкурс будет на самый симпатичный кулич и пасху. Принимайте участие