“Пачысціў” картку знаёмага

Здарэнні і бяспека

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праведзена расследаванне па крымінальнай справе на грамадзяніна С., які ў студзені 2018 года зняў грошы з карткі знаёмага.

У час праходжання лячэння ў Дзятлаўскай цэнтральнай раёнай бальніцы грамадзянін С. завалодаў дзебетавай карткай ААТ “Белаграпрамбанк”, якая належала яго знаёмаму П., каб зняць з банкаўскага рахунка пацярпелага грошы. Гэта яму ўдалося зрабіць праз банкамат. С. скраў 580 рублёў. Пры гэтым, кам’пютраная сістэма банкамата ажыццявіла аўтарызацыю правоў грамадзяніна С. як законнага ўладальніка карткі, і ў сістэмным камп’ютарным журнале з’явілася ілжывая інфармацыя аб уваходзе ў сістэму законнага карыстальніка. Такім чынам, зламысніку былі прадастаўлены правы на авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, яе далейшае змяненне і выкарыстанне.

Сваімі наўмыснымі дзеяннямі С. учыніў крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, спалучаны з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі ад двух да пяці гадоў, або пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *