Суд Дзятлаўскага раёна ў адкрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні раней судзімай ураджэнкі Брэсцкай вобласці М., 1996 года нараджэння, і непаўналетняй жыхаркі Слоніма А., 2000 года нараджэння, ва ўчыненні злоснага хуліганства.

У лістападзе 2017 года дзяўчыны прыехалі ў гарадскі пасёлак Казлоўшчына. Падзеі, з-за якіх аматаркі прыгод трапілі на лаву падсудных, адбываліся ў вячэрні час спачатку на вуліцы Савецкай гарпасёлка. Сяброўкі былі нападпітку. Яны сустрэлі дзвюх мясцовых школьніц, 2004 года нараджэння. Размова пачалася з пустога, а перарасла ў бойку. Грамадзянкі М. і А. нанеслі школьніцам па некалькі ўдараў. У выніку ў адной пацярпелай была падрапана шчака, другой пашанцавала менш, бо яе павалілі на зямлю, білі нагамі. З-за гэтага ў дзяўчыны засталіся крывападцёкі на левым воку і левым калене.

Аднак і гэтым зламысніцы не ўтаймавалі сваю агрэсію. Каля будынка Казлоўшчынскага дома культуры М. і А. сустрэлі наступную сваю ахвяру – мясцовую школьніцу, 2000 года нараджэння. Дзяўчыну штурхалі, цягалі за валасы, білі нагамі па нагах, пакуль адзін з прысутных хлопцаў яе не абараніў.

У час суда М. і А. сваю віну прызналі поўнасцю і пакаяліся ва ўчыненым злачынстве.

Суд Дзятлаўскага раёна прызнаў грамадзянак М. і А.. На падставе часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абедзвюм было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады.

У сілу патрабаванняў частак 1, 2 артыкула 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначанае пакаранне не будзе прымяняцца пры ўмове, што на працягу года (выпрабавальны тэрмін) асуджаныя не ўчыняць новае злачынства і будуць выконваць ускладзеныя на іх абавязкі.

Суд абавязаў грамадзянку М. на працягу 6 месяцаў пасля ўступлення прыгавора ў законную сілу выплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).

Аляксандр ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации