23 лютага прайшоў раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У турніры ўдзельнічалі 11 камандаў навучальных установаў раёна. Хлопцы і дзяўчаты сапернічалі ў трапнасці, страляючы стоячы і лежачы.
Самую лепшую стралковую падрыхтоўку прадэманстравала каманда Дзятлаўскай СШ №3, на яе рахунку 208 балаў.
Другое месца заняла каманда Раготнаўскай школы, 169 балаў.
На трэцім месцы фінішавалі стралкі Казлоўшчынскай школы, 104 балы.
У асабістым заліку ўсе прызавыя месцы дасталіся снайперам Дзятлаўскай СШ №3.
Пераможца турніру — Уладзіслаў Лях, 78 балаў.
Другі прызёр — Антон Кучынскі, 70 балаў.
Трэці прызёр — Юлія Адамчык, 68 балаў.
Турнір арганізавалі Дзятлаўскі ваенны камісарыят і раённае таварыства ДТСААФ. Спартзалу для правядзення спаборніцтваў прадаставіла СШ №3. Ул. інф. «Перамогі»