Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што з 1 сакавіка 2018 года шчупак у рыбалоўных угоддзях Гродзенскай вобласці трапляе пад асаблівую ахову: да 15 красавіка лавіць яе будзе забаронена.
За кожную вылаўленую асобіну шчупака парушальнікам давядзецца выплаціць па 220 рублёў 50 капеек (9 базавых велічыняў). Да таго ж, можа быць прызначаны адміністрацыйны штраф ад 490 да 1225 рублёў (20-50 базавых велічыняў). Калі прычыненая шкода складзе больш за 2450 рублёў (100 базавых велічыняў), можа быць распачата крымінальная справа.
Аляксандр ЖЭЛЯЗНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету