Дзейнасць органаў дзяржаўнай выканаўчай улады апошнія пяць гадоў была накіравана на павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва, узмацненне сацыяльнай абароны грамадзян, павышэнне эфектыўнасці развіцця галін народнай гаспадаркі, мадэрнізацыю вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.

У прыватнасці, за 2012-2017 гады захаваны і прымножаны станоўчыя тэндэнцыі ва ўсіх сферах эканомікі раёна. За гэты час арганізацыямі раёна было накіравана ў асноўны капітал 215 млн. руб. інвестыцый, прыцягнута за 2014-2017 гады 948 тыс. дол. ЗША прамых замежных інвестыцый.

Сярод значных інвестыцыйных праектаў варта назваць наступныя:

2012 год – арганізавана вытворчасць шматслойных папяровых мяшкоў для сыпкіх матэрыялаў СТАА «Суперпакинвест» з прыцягненнем замежных інвестыцый у аб’ёме 4,4 млн. дол. ЗША;

2013 год – праведзена ўстаноўка высокапрадукцыйнай тэхналагічнай лініі кароткага льновалакна з аб’ёмам інвестыцый 450 тыс. рублёў на ААТ «Дварэцкі льнозавод»;

СТАА «Ойл-Фуд» у г. п. Наваельня пабудаваны завод па рафінацыі і дэзадарацыі алеяў з аб’ёмам інвестыцый 4,9 млн. рублёў, у тым ліку 1,3 млн. дол. ЗША – прамыя замежныя інвестыцыі. Вытворчая магутнасць прадпрыемства – 120 тон алею ў суткі;

2014 год – ТАА «ЭйрСтрим» завершаны праект «Будаўніцтва і эксплуатацыя ветраэнергетычных установак». Устаноўлены дзве ветраэнергетычныя ўстаноўкі магутнасцю 0,6 МВт кожная з аб’ёмам інвестыцый 430 тыс. рублёў;

– ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» завершана рэканструкцыя вытворчага памяшкання пад цэх для вытворчасці сырку тыпу «Рыкота», што дазволіла павялічыць аб’ём вытворчасці прадукцыі на 7%;

2015 год – уведзены ў строй дзеючых супермаркет ў Дзятлаве таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Евроторг» з аб’ёмам інвестыцый 1,15 млн. рублёў;

– завершана будаўніцтва санаторыя «Альфа Радон» на 250 месцаў з поўным комплексам абслугоўвання ТАА «Торвлад» з аб’ёмам інвестыцый 33,1 млн. руб.

На сустрэчы з работнікамі ЖКГ было ўзнята пытанне водазабеспячэння жыхароў вёскі Апаліна-Басіна.

Раней старшыня райвыканкама выступіў са справаздачай перад работнікамі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Ул. інф. “Перамогі”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации