Ядзвіга Лябецкая, пенсіянерка, былы настаўнік:
– Кожны жыхар нашай краіны вырашае сам, ці удзельнічаць яму ў выбарах. Моладзь ідзе галасаваць з паўналецця. Ад гэтага залежыць іх далейшае жыццё. Ім важна, хто будзе кіраваць, ці будуць выконвацца іх інтарэсы і пажаданні.
Я адношуся да самага старэйшага пакалення нашага раёна, але кожны раз іду на выбары. Пайду галасаваць і ў гэтым годзе. Хачу падзякаваць тым, хто кіруе ў нашай дзяржаве, дае нам магчымасць атрымліваць пенсію, карыстацца паслугамі лекавых установаў. Выбраным кандыдатам жадаю добрага здароўя, чуласці, павагі да выбаршчыкаў, у тым ліку да людзей старэйшага пакалення.