Сёлета на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адзначаецца рост колькасці супрацьпраўных дзеянняў у сетцы Інтэрнэт. Заведзены каля 50 крымінальных спраў з-за несанкцыянаванага доступу да ўліковых запісаў карыстальнікаў, зафіксаваны каля 30 выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян (найчасцей з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, якая знаходзілася за межамі Беларусі).

Для падобных злачынстваў характэрны “ўзлом” і несанкцыянаванае выкарыстанне ўліковых запісаў карыстальнікаў у сацыяльных сетках або ўчыненне крадзяжоў з карт-рахункаў грамадзян з дапамогай махлярства або камп’ютарнай тэхнікі. У абодвух выпадках зламыснікі карыстаюцца залішняй даверлівасцю, неабачлівасцю людзей, адсутнасцю на іх камп’ютарах спецыяльных праграм для бяспечнага выкарыстання сеткі Інтэрнэт.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў у Інтэрнэце, міліцыя раіць абавязкова ўстанавіць на камп’ютар праграмы, прызначаныя для барацьбы са шкоднай актыўнасцю, своечасова іх абнаўляць; асабістую інфармацыю ўводзіць толькі на вэб-сайтах, якія працуюць з выкарыстаннем абароненых пратаколаў; не выкарыстоўваць аднолькавыя логіны і паролі на некалькіх сайтах, таксама вельмі лёгкія паролі (даты нараджэння, нумары тэлефонаў і падобныя); быць асцярожнымі з запытамі аб даных грашовых рахункаў, не пасылаць фінансавую інфармацыю па неабароненых інтэрнэт-каналах; калі ад знаёмых паступаюць просьбы аб ажыццяўленні фінансавых транзакцый або перадачы фінансавых рэквізітаў, правяраць інфармацыю праз іншыя каналы сувязі і пазнаваць суразмоўцу з дапамогай кантрольных пытанняў, адказы на якія не могуць быць вядомыя іншым.

Калі ў дачыненні да вас учынілі супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю або тэлефануйце на нумар 102.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации