25-26 лістапада 2017 года ў горадзе Слоніме праходзіла восеньскае першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў 2004-2005 гадоў нараджэння. У спаборніцтвах прыняла ўдзел і каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў складзе Алёны Шапурка, Марыі Галомзік, Ягора Грыцука, Аляксандр Дзірвука. Выступілі нашы юнакі і дзяўчаты паспяхова – заваявалі трэцяе агульнакаманднае месца ў трэцяй групе раёнаў.

З перамогай з абласных спаборніцтваў прыехала вучаніца 8 класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Марыя Галомзік (трэнер Аляксандр Кучынскі). У штурханні ядра Марыя паказала лепшы вынік сярод 22 удзельніц – 8 метраў 31 сантыметр. Для дзяўчынкі – гэта не першая сёлетняя перамога. Месяц таму яна таксама стала лідарам у гэтай жа дысцыпліне на першынстве вобласці, якое праходзіла ў Гродне.

Інфармацыя і фота прадастаўлены Дзятлаўскай ДЮСШ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации