Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе барацьбу за дэпутацкія мандаты ў некаторых гарадскіх Саветах. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры праграмы “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь “.
“Абсалютна ўпэўнена, што барацьба будзе за дэпутацкія мандаты ў мінскім гарсавеце. Упэўнена, што будуць цікавыя схваткі ў нашых гарадах абласнога падпарадкавання. А ў вёсцы, вядома, не”, – канстатавала Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК таксама расказала пра свой удзел у канферэнцыі Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы, што праходзіла ў Балгарыі. Там абмяркоўвалася свядомасць выбаршчыкаў у эпоху лічбавых тэхналогій, уплыў на выбары інтэрнэту, сацыяльных сетак. “Прадстаўнік ПРААН так і сказаў, перафразаваўшы адну вядомую фразу аб палітыцы: калі вы не ідзяце ў сацыяльныя сеткі, то яны прыйдуць да вас. Зыходзім з таго, і аб гэтым гаварылі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, што інтэрнэт пракантраляваць нельга, немагчыма з ім змагацца і ўстанавіць, які факт уплыву сацыяльных сетак на выбаршчыкаў. Магчыма, ён мізэрны. І мы дэманізуем, хутчэй за ўсё, сам гэты ўплыў”, – адзначыла яна.
Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.
Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации