17 лістапада 2017 года у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў правёў намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях. Па прававую дапамогу звярнулася прадстаўнікі трох раённых арганізацый. Спецыялісты юрыдычных службаў і антыкрызісны кіраўнік прыйшлі з пытаннямі, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі эканамічнага суда.

Так, юрысконсульта Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства цікавілі магчымасці спагнання запазычанасці з суб’екта гаспадарання, які знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі. Юрысконсульт ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” звярнуўся да намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці, каб даведацца аб перавагах медыяцыі, якая набывае ўсё большае распаўсюджанне ў нашай рэспубліцы. Антыкрызісны кіраўнік (КУП па аказанні паслугаў “Дзятлаўскі цэнтр па банкротстве і антыкрызісным кіраванні) звярнуўся па кансультацыю па пытанні дзейнасці па антыкрызісным рэгуляванні трох сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях не толькі падрабязна і грунтоўна адказаў на ўсе пытанні, але і значна шырэй азнаёміў з праблематыкай спагнання запазычанасцяў, расказаў, як пры гэтым дзейнічае эканамічны суд, падказаў магчымыя шляхі вырашэння праблемных сітуацый, прывёў прыклады з юрыдычнай практыі.

Пасля прыёму грамадзян намеснік старшыні эканамічнага суда
вобласці Сяргей Лях і антыкрызісны кіраўнік Міхаіл Цімошка наведалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, якія маюць патрэбу ў антыкрызіснай санацыі, і абмеркавалі
актуальныя пытанні іх далейшай гаспадарчай дзейнасці.

І. СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации