Не прапальвай сваё жыццё

Здарэнні і бяспека

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей у іх з 14 лістапада па 1 снежня ў Гродзенскай вобласці пройдзе акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Не прапальвай сваё жыццё”. Ратаўнікі разам з юнымі памочнікамі, членамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, чарговы раз нагадаюць аб небяспецы, якую тоіць у сабе “п’яная цыгарэта”, бо самая частая прычына гібелі людзей на пажарах — курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Першы этап акцыі будзе праходзіць 14 лістапада на аўтавакзале ў Дзятлаве. Прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных правядуць сацыялагічнае апытанне насельніцтва па пытаннях пажарнай бяспекі, будуць тлумачыць патрабаванні па недапушчэнні курэння ў жылых памяшканнях.

Другі этап акцыі адбудзецца з 15 па 22 лістапада ў арганізацыях раёна, дзе супрацоўнікамі РАНС будуць агучаны пытанні пажарнай бяспекі і гібелі людзей на пажарах з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Трэці этап акцыі пройдзе з 23 па 28 лістапада ў фае паліклінікі Дзятлаўскай ЦРБ раённай бальніцы.
Чацвёрты этап адбудзецца 30 лістапада ў магазіне “Родны кут” горада Дзятлава. Прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных правядуць сацыялагічнае апытанне насельніцтва па пытаннях пажарнай бяспекі, раздадуць лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку. Наведвальнікі магазіна змогуць прыняць удзел у віктарынах і конкурсах. Усе ўдзельнікі акцыі атрымаюць сувеніры.

Д. БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *