Еўрапейскі тыдзень якасці

Падзеі

З 6 па 12 лістапада пад дэвізам “Якасць пераўтворыць” праходзіць Еўрапейскі тыдзень якасці. Менавіта якасць паляпшае прадукцыю, арганізацыю, навакольны свет, матывуе на развіццё і дасягненне ўстойлівага поспеху.

У Рэспубліцы Беларусь якасць прадукцыі і паслуг заўсёды разглядаліся як найважнейшы складальнік канкурэнтаздольнасці. Таму ў рамках Тыдня якасці асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі, а таксама падтрымкі конкурснага руху за якасць і дзелавой дасканаласці.

Для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі і паслуг у рэспубліцы актыўна папаўняюцца стандарты, ажыццяўляецца іх актуалізацыя. Сёлета зацверджана і ўведзена ў дзеянне больш за 1000 тэхнічных нарматыўных прававых актаў і змяненняў да іх.

Адным з найважнейшых інструментаў забеспячэння ўстойлівай канкурэнтаздольнасці бізнэсу і павышэння эфектыўнасці любой арганізацыі з’яўляецца ўкараненне сучасных сістэм менеджменту.

Кампаніі ўсяго свету, у тым ліку і нашай рэспублікі, задзейнічаны ў рабоце па пераходзе на новы ўзровень менеджменту ў галіне якасці. Пераходны перыяд завяршаецца 14 верасня 2018 года. Арганізацыям, якія жадаюць быць канкурэнтаздольнымі як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, варта выразна спланаваць сваю работу ў дадзеным накірунку і актывізаваць гэты працэс.

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці ў галіне якасці — конкурсны рух за якасць, які матывуе арганізацыі да пастаяннага самаўдасканалення. Айчынныя арганізацыі, незалежна ад формаў уласнасці і галіны, якую яны прадстаўляюць, могуць удзельнічаць у конкурсах, якія дазваляюць атрымаць усебаковую ацэнку ўсіх аспектаў дзейнасці, па-новаму паглядзець на сваю вытворчасць і прадукцыю, прааналізаваць бізнэс-працэсы, механізмы ўзаемадзеяння са спажыўцом, работу з персаналам.

Цяпер праводзіцца ацэнка дзейнасці прэтэндэнтаў на званне лаўрэата конкурсу на атрыманне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2017 года.

А. МАСКЕВІЧ,
начальнік аддзела сертыфікацыі сістэм кіравання Гродзенскага ЦСМС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *