Падзеі
1 min read
1108

КОМПЛЕКСНЫ ПАДЫХОД

17 февраля, 2015
0
Гродзенская вобласць мае намер у 2015 годзе аднавіць вытворчасць свініны да 112,5 тысячы тон. У вобласці распрацавана і скарэкціравана з улікам рэалій 2014 года Праграма па нарошчванні аб’ектаў вытворчасці свініны на 2015 год, якая зацверджана старшынёй Гродзенскага аблвыканкама 26 студзеня.

Праграма прадугледжвае павелічэнне пагалоўя свіней да 663,5 тысячы галоў і атрыманне сярэднясутачных прывагаў па выніках года 639 грамаў, што на 44 грамы вышэй за ўзровень 2014 года. Гэта дазволіць галіне атрымаць у 2015 годзе 112,5 тысячы тон свініны, гэта значыць вярнуцца на ўзровень 2012 года.

— Свініна цяпер вельмі запатрабавана, мы не павінны ўпускаць момант і сваю выгаду. Трэба вельмі хутка вырашыць пытанне будаўніцтва і рэканструкцыі неабходных плошчаў. Асаблівая ўвага з боку спецыялістаў павінна быць нададзена выкананню патрабаванняў ветэрынарна-санітарнага кантролю, строгаму выкананню тэхналогій утрымання і кармлення жывёлін, — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Пытанне выканання праграмы пастаўлена на асаблівы кантроль, аналізаваць стан справаў у свінагадоўлі будуць штомесяц.

Як растлумачыў начальнік упраўлення жывёлагадоўлі і племянной справы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігар Сарокін, у галіне арыентыровачна ў маі 2015 года плануюць увесці ў эксплуатацыю племянную ферму і рэпрадуктар у СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна. Рэпрадуктар мяркуецца абсталяваць сучаснымі імпартнымі станкамі, сістэмамі кармлення і водапаення, іншымі неабходнымі прыладамі. У гэтым жа раёне вядзецца рэканструкцыя комплексу па адкорме свіней у СВК “Маяк-Заполле”. У Карэліцкім раёне таксама пачата камплектацыя раней закрытага свінагадоўчага комплексу ў СВК “Лукі-Агра”, туды ж пастаўлены 500 свінаматак. Праекты фінансаваліся праз крэдытныя лініі Банка развіцця.

У Зэльвенскім, Шчучынскім, Смаргонскім раёнах будуць аднаўляць пагалоўе на 4 дзеючых свінакомплексах. Акрамя таго, прынята рашэнне аб дакамплектаванні пагалоўем свабодных месцаў на дзеючых свінакомплексах, будаўніцтве дадатковых і рэканструкцыі пустых памяшканняў пад часовы адкорм свіней. Для гэтых мэтаў гаспадаркам выдзелена бюджэтная пазыка ў аб’ёме 35,6 мільярда рублёў.

За мінулы год вобласць выпусціла свініны 98,1 тысячы тон.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации