Стварэнне інфраструктуры для Беларускай АЭС завершыцца ў 2018 годзе, гэта работа будзе прафінансавана ў тым ліку за кошт сродкаў дзяржінвестпраграмы. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.
Праект Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2018 год цяпер фарміруецца. Мяркуецца, што існуючыя сродкі будуць накіраваны на ключавыя для краіны праекты. У прыватнасці, на завяршэнне стварэння інфраструктуры для АЭС, дарожную гаспадарку, праграму меліярацыі, аб’екты да 1000-годдзя Брэста, сацыяльныя аб’екты, а таксама аб’екты з высокай будаўнічай гатоўнасцю.
«Па меры завяршэння стварэння інфраструктуры для АЭС (мы плануем завяршыць гэта ў 2018 годзе) будзе магчымасць прадаўжэння будаўніцтва прыпыненых аб’ектаў», — дадаў Анатоль Калінін.