У Беларусі з 1 студзеня могуць павялічыць тарыф за спажытую звыш нормы ваду ў шматкватэрных жылых дамах (цяпер ліміт складае 140 літраў у суткі на аднаго зарэгістраванага ў кватэры). Акрамя таго, прапануецца зменшыць тарыфы на цеплавую энергію для “пустуючага” жылля, у якім ніхто не прапісаны.

Цяпер тарыф на ваду, які субсідзіруецца, складае 0,5748 рубля за кубічны метр. З 1 студзеня тарыф для тых, хто ўкладваецца ў ліміты, плануюць падняць да 0,8163 рубля за кубічны метр. За перарасход ліміту трэба будзе плаціць па павышаным тарыфе ў 1,0612 рубля за кубічны метр. Тарыф з павышаючым каэфіцыентам у 1,3 будзе дзейнічаць для “пустуючага” жылля, нежылых памяшканняў, якія выкарыстоўваюцца для асабістых мэтаў, прыватных унітарных прадпрыемстваў і для кватэр, у якіх не ўсталяваны прыборы індывідуальнага ўліку расходу вады пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

З 1 студзеня ў Беларусі плануюць зменшыць і эканамічна абгрунтаваны тарыф (гэта значыць поўны, па якім разлічваюцца, да прыкладу, уласнікі кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны). Цяпер эканамічна абгрунтаваны тарыф складае 91,18 рубля за 1 Гкал, а ў студзені 2018 года ён павінен зменшыцца да 86,41 рубля за 1 Гкал — уласнікі “пустых” кватэр, як плануецца, будуць плаціць менш за ацяпленне. Субсідзіруемы тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння цяпер складае 16,9259 рубля за 1 Гкал, а з 1 студзеня вырасце да 21,3801 рубля за 1 Гкал.

Пры гэтым у Беларусі прапануецца ўвесці новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Да прыкладу, тарыф на цеплазабеспячэнне будзе дыферэнцыраваны ў залежнасці ад наяўнасці і выкарыстання прыбораў індывідуальнага ўліку цяпла, а таксама ў залежнасці ад энергаэфектыўнасці жылога дома.

С. ГРЫШЫНА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации