На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю было разгледжана пытанне ходу падрыхтоўкі арганізацый вобласці да асенне-зімовага перыяду.

Адзначана, што не ўсе арганізацыі вобласці належным чынам арганізавалі работу па падрыхтоўцы цеплакрыніц, з адставаннем ад графікаў ішло атрыманне пашпартоў гатоўнасці аб’ектаў да работы ў ацяпляльны перыяд.

У выніку невыканання арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы цеплакрыніц з першага абследавання не былі выдадзены заключэнні дзяржпрамнагляду па 35 кацельнях.

На калегіі адзначана, што нягледзячы на выкананне арганізацыямі ЖКГ у цэлым па вобласці задання па замене і будаўніцтве цеплавых сетак, выкананне работ праводзілася не рытмічна. Акрамя таго, на асобных будаўнічых пляцоўках парушаліся патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў і правілы тэхнікі бяспекі.

Арганізацыямі ЖКГ не забяспечваецца даведзенае заданне па стварэнні запасаў драўнянага паліва. Асобныя арганізацыі ЖКГ несвоечасова разлічваюцца з лясгасамі за пастаўленую драўніну.

На пасяджэнні калегіі ўказана на зрывы тэрмінаў асобных мерапрыемстваў, запланаваных праграмай па энергазберажэнні Гродзенскай вобласці на 2017 год. Адзначаны факты нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, ; невыканання арганізацыямі ЖКГ даручэння па дааснашчэнні прыборамі ўліку і сістэмамі рэгулявання цеплавой энергіі жылых дамоў; нездавальняючага супрацьпажарнага стану асобных аб’ектаў цепла- і электразабеспячэння.

Па выніках пасяджэння калегіі дадзены канкрэтныя даручэнні старшыням рай(гар)выканкамаў, кіраўнікам арганізацый ЖКГ па прыняцці дзейсных мераў і забеспячэнні гатоўнасці аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации