Яна пачала працаваць з першага жніўня. Сення яе наведваюць 19 дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі. Напярэдадні новага навучальнага года аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна правёў апытанне сярод бацькоў, – расказала загадчыца яслямі-садам №65 Алена Прэцкайло. – І з улікам іх пажаданняў у нашай установе з’явілася першая беларускамоўная група.Першай стала яна ўвогуле для Кастрычніцкага раёна Гродна. У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці.

Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя строі падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтай групе будуць праходзіць усе ранішнікі, але для садку гэта не навінка. Святы з пазнакай «этна» тут звыклая практыка. Да дня пісьменства, напрыклад, дзеці сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Першыя крокі насустрач з цудоўнай кнігай», якое прайшло, зразумела, на роднай мове.

белорусскоязычная группа 65 ясли-сад2.jpg

Існуюць беларускамоўныя групы і ў Ленінскім раёне Гродна. Не першы год прымаюць юных выхаванцаў ў яслях-садку №45. Дзве такія групы сёння наведваюць 30 дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці год. А ў яслях-садку №54 працуюць 6 беларускамоўных груп і і гэты вопыт ўжываецца тут ўжо больш за дзесяць год.

Знаёмства ж з беларускай мовай актуальна для ўсіх без выключэнняў садоў вобласці. Адзін дзень тыдня нават у рускамоўных установах для дзяцей пачынаецца з прывітання «Добрай раніцы» замест “Доброе утро” і ўключае адпаведныя заняткі. Аб станоўчым уплыве такой практыкі магу судзіць, як гаварыцца знутры. З нейкай асаблівай інтанацыяй чатырохгадовы сын пераказвае пасля такіх дзён лічылкі і вершыкі па-беларуску і з зацікаўленасцю пытаецца пра тое ці іншае слова, якое прагучала з тэлеэкрана на беларускай мове.

белорусскоязычная группа 65 ясли-сад.jpg

 Кацярына Мацевіч
Гродзенская праўда
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации