У Дзятлаўскім раёне 21 верасня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігарам Жуком сустрэлася з калектывам работнікаў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і работнікамі сацыяльнай сферы раёна. У час сустрэч былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, стан і прычыны вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб ахове працы.

У сваім выступленні Ігар Жук таксама засяродзіў увагу прысутных на актуальных пытаннях інфармацыйнага забеспячэння развіцця прыватнага бізнэсу, падтрымкі прадпрымальніцкай ініцыятывы, прыцягнення інвестыцый. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што пакуль доля прыватнага бізнэсу ў даходнай частцы бюджэта вобласці невялікая ў параўнанні з развітымі еўрапейскімі краінамі. Нам ёсць куды імкнуцца ў гэтым плане.

Не менш актуальнымі для грамадства Ігар Жук лічыць пытанні інфармацыйнай бяспекі. Сацыяльныя інстытуты прызваны ў супрацоўніцтве з бацькамі  паклапаціцца і забяспечыць бяспечную інфармацыйную прастору ў першую чаргу для падрастаючага пакалення.  Трэба сумеснымі намаганнямі абараніць нашых дзяцей ад разбуральнага ўплыву дэструктыўных інфармацыйных рэсурсаў.

І. Каўкель

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации