У сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2017 года №641 «Аб індэксацыі цэн, якія субсідзіруюцца дзяржавай, на газ прыродны і звадкаваны, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года №1166» змяніліся тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання.

  1.  Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:
    * па аднаставачным тарыфе — 0,1094 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
    — мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0764 рубля за кВт*гадз.;
    — максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2189 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання:
    — за аб’ём, спажыты да 250 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1094 рубля за кВт*гадз.;
    — за аб’ём, спажыты звыш 250 кВт*гадз. да 400 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1422 рубля за кВт*гадз.;
    — за аб’ём спажывання звыш 400 кВт*гадз. у месяц — 0,19 рубля за кВт*гадз.
  2. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання большза 5 кВт:
    — у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) — 0,09 рубля за кВт*гадз.;
    — у астатні час сутак — 0,1674 рубля за кВт*гадз.
  3. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:
    * па аднаставачным тарыфе — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
    — мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,09 рубля за кВт*гадз.;
    — максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2575 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання:
    — за аб’ём, спажыты да 150 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    — за аб’ём, спажыты звыш 150 кВт*гадз. да 300 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1673 рубля за кВт*гадз.;
    — за аб’ём спажывання звыш 300 кВт*гадз. у месяц — 0,19 рубля за кВт*гадз.
  4. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэнні прыродным газам:
    — за аб’ём, спажыты да 300 кВт*гадз. у месяц (уключна) — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    — за аб’ём, спажыты звыш 300 кВт*гадз. у месяц — 0,1673 рубля за кВт*гадз.

Н. САЙЧЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации