Падзеі
1 min read
560

Кніжныя навінкі

14 сентября, 2017
0

У Дзятлаўскую раённую бібліятэку паступілі новыя кнігі.

У кнізе Эн Фарцье “Джульета” галоўная гераіня Джулія адпраўляецца ў Італію, не падазраючы, што гэта падарожжа назаўжды зменіць яе жыццё. Менавіта ёй трэба будзе раскрыць таямніцу Рамэа і Джульеты. Рамантыка, прыгоды, моцныя пачуцці і нянавісць… Магчыма, што гісторыя вялікага кахання паўторыцца ўжо ў наш час.

Віктар Сняжко ў кнізе “Пачуцці запаволенага дзеяння” расказвае пра падзеі другой паловы 1990-х у Чачні. Пасля чарговай сутычкі з баевікамі фэдэралы знаходзяць сярод тых, хто нападаў, параненую жанчыну. Капітан міліцыі Сяргей Ратнікаў пазнае ў ёй сваю былую жонку Аксану, якая пасля расставання выйшла замуж за чачэнца. Той быў тэрарыстам, уцягнуў жонку ў “справядлівую” вайну, падставіў пад кулі. Нечаканая сустрэча ўскалыхнула пачуцці былых мужа і жонкі, і неўзабаве ў іх з’явілася рэальная магчымасць даказаць, што іх каханне не памерла.

Сярод навінак серыі “Гісторыя майго жыцця” кніга “Я — прынцэса Дыяна”. Прынцэса Дыяна была добрым і спагадлівым чалавекам. Англічане называлі яе “народнай прынцэсай”, з ёй лічыліся вядомыя палітыкі планеты. Лэдзі Дзі шмат падарожнічала і займалася дабрачыннасцю. Яна падабалася многім мужчынам, ёй зайздросцілі многія жанчыны. У яе было ўсё, але ці была яна шчаслівая?

Г. ПАСЮК,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации