Вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Бакей першы ў раёне перавёз ад камбайнаў 1000 тон зерня. І ён жа першы ў раёне дасягнуў 2000-га рубяжу. У нядзелю, 13 жніўня, Аляксандр Бакей прывёз на сваім МАЗ-5102 двухтысячную тону зерня на збожжаток. У панядзелак “двухтысячніка” віншавалі на збожжатаку “Граніт-Агра” ў Таркачах.Віншаванне і падарунак ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў Алены Берасневай. Віншуе старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. Віншаванне ад галоўнага агранома “Граніт-Агра” Антона Тарасевіча. А намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь да віншавання далучыла білет на канцэрт. З віншавальнай песняй фальклорны гурт “Суседачкі”. І песеннымі пажаданнямі, каб было “…лёгка на сэрцы і цяжка ў кашальку”. 14 жніўня 2017 года. ААТ “Граніт-Агра”. Збожжаток аграгарадка Таркачы.

Фота Б. Варны.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации