11 жніўня удзельнікі фальклорнага калектыву “Сузор’е” Хвінявіцкага дома культуры правялі канцэрт для ўдзельнікаў жніва ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Хвінявічы”. Песні і лепшыя пажаданні артысты адрасавалі экіпажам камбайнаў, вадзіцелям, агранамічнай службе, работнікам сбожжасушыльных комплексаў і ўсім удзельнікам жніва. Артыстам падзякавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Хвінявічы”

Марына Ядэйка.
А. Сіўко, загадчыца Хвінявіцкага дома культуры