Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны!
Сардэчна віншуем усіх, хто працуе ў арганізацыях будаўнічай галіны Дзятлаўскага раёна.
Прафесія будаўніка — адна з самых важных, паважаных і запатрабаваных. Рукамі будаўнікоў узводзяцца прамысловыя прадпрыемствы, дамы, рамантуюцца школы і дзіцячыя сады, бальніцы і іншыя сацыяльныя ўстановы.
Сёння вялікая ўвага надаецца не толькі павелічэнню аб’ёмаў, але і якасці ўзводзімых аб’ектаў, выкарыстанню сучасных матэрыялаў і перадавых тэхналогій.
Мы разлічваем на тое, што будаўнічая галіна дапаможа нам увасобіць задуманае ў жыццё, будзе спрыяць павышэнню якасці жыцця людзей.
Упэўнены, што ваша штодзённая праца, прафесіяналізм і майстэрства будуць садзейнічаць дынамічнаму развіццю ўсяго будаўнічага комплекса раёна.
Дзякуем вам за вашу працу. Жадаем усім поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт