Падзеі
1 min read
711

Пашанцавала!

9 августа, 2017
0

Прыемная навіна праз СМС-паведамленне напаткала жыхара Наваельні Аляксандра Мікалаевіча Іванова ў дарозе: у 38-м туры гульні “Удача в придачу!”, якую праводзіць “Евроопт”, выйграў 1000 рублёў.

— А ехаў я са спаборніцтваў па рыбнай лоўлі, якія праводзіла наша ДРБУ-119. Там працую вартаўніком, — расказаў Аляксандр Мікалаевіч. – Што гэта не жарт, паверыў адразу. Незадоўга да спаборніцтваў прыязджаў у дзятлаўскі “Евроопт” па бляшанку кукурузы. Яна якраз была сярод прызавога тавару, прынесла мне ўдачу.

Аляксандр Мікалаевіч патэлефанаваў, не ўцярпеў, адразу жонцы Святлане: маўляў, сустракай з уловам – злавіў удачу з “Еврооптом” і вязу два вялікія карпы.

Прыз у 1000 рублёў для сям’і Івановых аказаўся дарэчы:

— Частку выйгрыша патрацім на рамонт нашай машыны. “Пассат” – верны памочнік – даўно яго патрабуе. На машыне ж і на рыбалку, і па грыбы. Ды і да выйгрыша аўто мае дачыненне: на ім ездзіў па пакупкі ў Дзятлава. Заслужыў рамонту!

Як прызнаўся Аляксандр Мікалаевіч, ён – чалавек азартны, так што пэўная частка выйграных грошай пойдзе і на новыя пакупкі ў магазіне “Евроопт”. Збіраецца ўдзельнічаць у гульні “Удача в придачу!” і надалей. А гуляе ён з першага тура, калі зарэгістраваў Аляксандра Мікалаевіча сын.

Магазінамі “Евроопт” карыстаецца даўно: тады яшчэ не было крамы ў нашым раёне, і даводзілася ездзіць у Навагрудак. Цяпер у дзятлаўскім “Евроопте” бывае кожны тыдзень, а то і па два разы на тыдзень.

— Пасля выйгрышу ў 1000 рублёў пераканаўся, што я чалавек не толькі азартны – грыбнік і рыбалоў, але і ўдачлівы, — кажа Аляксандр Мікалаевіч.

Удачай для яго стала і паездка па прыз у Мінск. Давялося ўпершыню наведаць Палац Рэспублікі, пабыць на канцэрце Аляксандра Саладухі, на фуршэце, які зладзіў “Евроопт”. Шкадуе, праўда, што жонка з-за работы не змагла паехаць разам з ім.

Уражанні ад свята, якое яму падарыла “Удача в придачу!”, — самыя прыемныя. Такога ж свята і шанцавання ён жадае іншым, хто гуляе ва “Удача в придачу!”, ну, і вядома ж, спадзяецца і на свой новы шанц.

І. Іванава
Фота П. Адамчука

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации