Асеннія канікулы ў лагеры “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава падарылі навучэнцам яркую сустрэчу ад Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На гэты раз цэнтр адчыніў дзверы для адпачывальнікаў лагера і арганізаваў сапраўднае свята інтэлекту і музыкі. Мультымедыйны КВІЗ “Золата эрудыта: асенні перапалох” прайшоў у фармаце “Свая музычная траекторыя”. Удзельнікі падзяліліся на каманды і з запалам прыняліся разгадваць музычныя загадкі і рэбусы. Асабліва эмацыйным выдаўся конкурс капітанаў, бо важна было не проста ведаць адказы, але і хутка прымаць рашэнні, весці за сабой каманду. Па выніках гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы.

Далей гімназістаў чакала сустрэча з мастацтвам: яны накіраваліся на выставу работ выхаванцаў педагога дадатковай адукацыі Роберта Асіпука. Для многіх гэта стала магчымасцю даведацца, як нараджаецца творчасць, натхніцца на ўласныя ідэі, тым больш што студыя рыхтуецца ў 2027 годзе атрымаць званне ўзорнай.

Так звычайная сустрэча на канікулах ператварылася ў падарожжа ў свет ведаў і мастацтва, паказала, што ў цэнтры дадатковай адукацыі ўмеюць арганізаваць вольны час не проста цікава, а сапраўды карысна.

Дар’я БУРДУН,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Чаго не хапае гандлю на сяле?
Гурьев день и начало Рождественского поста: народные приметы 28 ноября
Пожар дома в Долбневичах

Похожие публикации