У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ператварыўся ў імправізаваны касмадром. Тут прайшло інтэлектуальна-гульнявое шоу “Асенні экспрэс: у пошуках вітаміна “Усмешкі”.

У захапляльнае падарожжа юных адпачывальнікаў паклікала каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”. На час сустрэчы дзеці сталі касманаўтамі і накіраваліся ў міжпланетны палёт. Экіпажы “Арыён”, “Сатурн”, “Марс” уключыліся ў цікавую гульню. На кожнай планеце іх чакалі свае іспыты: асеннія загадкі, пытанні пра герояў казак і мультфільмаў, хітрыя галаваломкі, без уважлівасці і кемлівасці было не справіцца.

Асаблівыя ўражанні выклікала гульня “Касмічны запуск”, у час якой важна было не толькі ведаць адказы, але і дзейнічаць хутка і дружна.

У фінале ўсе экіпажы атрымалі прызы за старанне, згуртаванасць і выдатную работу ў камандзе.

Алена ШВЕЦ,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации