На гэтае пытанне дала адказ старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Акуновіч:

– Рэгулярна размаўляйце: спакойна і простай мовай абмяркоўвайце новыя схемы ашуканцаў, прыводзьце рэальныя прыклады. Зрабіце “шпаргалку”: напішыце буйным шрыфтам на паперы галоўныя правілы (напрыклад, “калі патэлефанавалі з банка, пакладзі трубку і перазвані сам па нумары на зваротным боку карті”) і прымацуйце на бачнае месца побач з тэлефонам ці камп’ютарам.

Дапамажыце ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю, наладзіць СМС-паведамленні ад банка і ўсталяваць блакіроўку экрана на тэлефоне. Падтрымлівайце давер: пажылы чалавек павінен ведаць, што, калі ён учыніў памылку ці сумняваецца, можа адразу звярнуцца да вас без страху быць асуджаным.

Інфармацыйная дапамога пажылым людзям – гэта не толькі спосаб абараніць іх ад кіберзлачынстваў, але і магчымасць умацаваць даверлівыя адносіны і паказаць клопат.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Чаго не хапае гандлю на сяле?
Гурьев день и начало Рождественского поста: народные приметы 28 ноября
Пожар дома в Долбневичах

Похожие публикации