Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30 кастрычніка. Яна накіравана на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Галоўнае правіла бяспекі на чыгунцы для дзяцей – пераходзіць пуці толькі ў спецыяльна вызначаных месцах і строга пад назіраннем дарослых. Чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небяспекі, дзе забаронены любыя гульні.

Асноўныя прычыны траўматызму – ігнараванне элементарных правілаў, спешка, бестурботнасць, а таксама выкарыстанне навушнікаў і мабільных тэлефонаў пры пераходзе праз пуці, што перашкаджае своечасова пачуць сігнал надыходзячага цягніка. З-за спроб праезду дзяцей на знешніх канструкцыях вагонаў цягнікоў зафіксаваны і смяротныя выпадкі.

Паважаныя дарослыя! Не пакідайце дзяцей без нагляду, рэгулярна тлумачце ім правілы бяспечных паводзін.

АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што за праходжанне па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для перасячэння, прадугледжаны штраф у памеры да дзвюх базавых велічыняў.

Наталля АКУНОВІЧ,
старшы інспектар прафілактыкі ААПП МГБ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации