У вёсцы Чудаўшчына Данілавіцкага сельскага савета з 90-гадовым юбілеем павіншавалі яе жыхарку Антаніну Масейчык. Дзевяць дзесяцігоддзяў – гэта не проста шаноўны ўзрост, а сапраўдная жывая гісторыя, вытканая з працоўных подзвігаў, мудрасці і бясконцай любові да роднай зямлі.

Павіншаваць імянінніцу з адметнай датай і раздзяліць з ёй радасць свята прыйшлі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце Кацярына Дубешка і артысты Данілавіцкага дома культуры. Госці прыехалі не з пустымі рукамі. Юбілярку літаральна засыпалі цёплымі словамі, памятнымі падарункамі, кветкамі.

– 90 гадоў – гэта сапраўды залаты ўзрост, які выклікае глыбокую павагу, – адзначыў у сваім віншаванні Ігар Кухарэвіч. – Вы належыце да таго гераічнага пакалення, якое паднімала нашу краіну з руін, сумленна працавала на карысць роднага края і заклала падмурак для мірнай сучаснасці. Дзякуй вам за шматгадовую працу, мудрасць і дастойны прыклад для моладзі.

Неверагодна душэўны музычны сюрпрыз падрыхтавалі для імянінніцы работнікі культуры. Пад акампанемент любімых мелодый прагучалі песні яе маладосці. Кранальнае выкананне і знаёмыя матывы не пакінулі абыякавым нікога.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

Похожие публикации