Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні”, накіраванай на абарону пажылых грамадзян і непаўналетніх ад дзеянняў кібермахляроў. Якія мерапрыемствы праводзіліся ў нашым раёне і хто прыняў у іх удзел, расказала оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віорыка Сербін:

– Мэта дадзенай акцыі, якая праходзіла з 21 па 25 верасня, – павышэнне лічбавай граматнасці сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзінаў у інтэрнэце. Пры яе правядзенні да праваахоўнікаў далучыліся выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна, а таксама школьнікі, якія цяпер знаходзяцца ў дзіцячым аддзяленні “Баравічок” санаторыя “Радон”.

Выхаванцы клуба “Мужнасць” размаўлялі з пенсіянерамі гарпасёлка Казлоўшчына, расказвалі аб  правілах бяспекі ў інтэрнэце, актуальных схемах махлярстваў, а таксама раздавалі тэматычныя інфармацыйныя лістоўкі, у якіх утрымліваліся парады аб тым, як распазнаць тэлефонных і інтэрнэт-махляроў.

Школьнікі напісалі больш за трыста пісьмаў пенсіянерам Дзятлаўскага раёна, у якіх побач з цёплымі пажаданнямі была важная інфармацыя аб асноўных правілах бяспекі. Такі фармат дазволіў прыцягнуць увагу да праблемы кібербяспекі праз прызму шчырага дзіцячага клопату. У пісьмах удзельнікі акцыі разабралі папулярныя схемы падману. Асобна школьнікі нагадалі, што дзяржаўныя органы і сілавыя структуры не выкарыстоўваюць месенджары для афіцыйных зваротаў, патлумачылі, як дзейнічаюць махляры і як правільна рэагаваць на падазроныя званкі, як абараніць свае зберажэнні.

Цяпер мы ўпэўнены: дзякуючы дзіцячай пільнасці, нашы грамадзяне ўзброены ведамі і надзейна абаронены.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”
У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах
Мототранспорт на контроле ГАИ!

Похожие публикации