Настаўнік – слова светлае, як дзень,
Як промень сонца ранішняй парою,
Саюзнік, самы лепшы сябар твой,
Нягоды ўсе раздзеліць ён з табою.
Зайздросны лёс – вучыць і настаўляць,
Перадаваць і вопыт свой, і веды,
Каб сённяшні нашчадак малады
Пра подзвіг бессмяротны праўду ведаў.
Акно яго да поўначы гарыць,
Здаецца, не стамляецца ніколі.
У сэрцы шчырым знойдзецца заўжды
Прытулак і для радасці, і для болю.
Настаўнічаць – не проста працаваць,
А дзень пры дні трымаць паходню ведаў,
І новым пакаленням перадаць
Традыцыі бацькоў нашых і дзедаў.
Настаўнік – вечны сейбіт, працаўнік,
На ім трымаецца зямля спрадвеку.
Паклонімся ж сягоння мы яму –
Важнейшаму на свеце чалавеку.
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga