Пытанне: сусед не сочыць за сваім сабакам, і таму жывёла бесперашкодна выбягае з двара на вуліцу і палохае прахожых. Якая адказнасць магчыма за гэта?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі  Віталь Грышук:                                               

– У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць правілы ўтрымання хатніх сабак, катоў:

— сабака ў абавязковым парадку, незалежна дзе ён утрымоўваецца, павінен быць прышчэплены ад шаленства;

— выгул сабак толькі ў месцах, адведзеных для гэтага мясцовым выканаўчым органам;

— у выпадку патрэбы выводзіць сабак з кватэр ці іншых ізаляваных памяшканняў у месцы агульнага карыстання можна толькі на кароткім павадку і ў намордніку;

— выгул шчанюкоў ва ўзросце да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 см у карку можа быць на павадку і без намордніка.

Парушэнне гэтых правіл, напрыклад, выгул сабакі без павадка і намордніка, нават калі гэта не пацягнула ніякіх наступстваў, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за што прадугледжаны штраф да 15 базавых велічыняў.

Калі парушэнне пералічаных правілаў мае наступствы ў выглядзе прычынення шкоды здароўю людзей або маёмасці (напрыклад, сабака ўкусіў чалавека, парваў адзенне, задушыў суседскую курыцу), то ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічыняў, грамадскія работы ці адміністрацыйны арышт.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации