У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці ліхалецця”. Тут чатырнаццацігадовым навучэнцам уручылі галоўны падарунак кожнага беларуса – кнігу “ Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Атмасферу свята падтрымалі адзіныя класныя ўрокі, на якіх школьнікі разважалі аб сіле адзінства і каштоўнасцях міру. Была арганізавана таксама інтэрактыўная выстава-экспазіцыя, дзе кожны жадаючы мог пагартаць унікальныя кніжныя выданні. Прыгожым і эмацыйным фіналам стаў святочны канцэрт у мясцовым Доме культуры, на якім навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі.



Адзіныя класныя ўрокі прайшлі і для навучэнцаў Хвінявіцкай сярэдняй школы.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод